Адзіны ўрок "Чарнобыль- гэта памяць на многія гады"

26.04.2024

У 6"А" класе прайшоў адзіны ўрок "Чарнобыль- гэта памяць на многія гады", прысвечаны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. На ўроку вучні абмеркавалі пытанні бяспекі ў сучасны час, адзначылі важнасць захавання экалогіі для будучых пакаленняў, пазнаёміліся са звесткамі з біяграфіі герояў- пажарных- ліквідатараў наступстваў самай маштабнай тэхнагеннай катастрофы на нашай планеце.