Сёння для вучняў 6" А" класа была праведзена інфармацыйная гадзіна "Экалагічныя наступствы тэхнагенных катастроф"

23.04.2024

Сёння для вучняў 6" А" класа была праведзена інфармацыйная гадзіна "Экалагічныя наступствы тэхнагенных катастроф", прысвечаная трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Вучні актыўна абмяркоўвалі прычыны , па якіх мірны атам вырваўся з- пад кантролю людзей і ўчыніў каласальную шкоду здароўю і жыццям грамадзян і эканоміцы нашай краіны.

Інфармацыйная гадзіна спрыяла павышэнню экалагічнай граматнасці шасцікласнікаў, дала ўяўленне, як трэба паводзіць сябе ў выпадку непрадбачанай экстрэмальнай сітуацыі, садзейнічала фарміраванню паважлівых адносін да людзей, якія выконвалі свой чалавечы абавязак у хвіліны страшнай Чарнобыльскай катастрофы. Напрыканцы інфармацыйнай гадзіны шасцікласнікі стварылі фотакалаж "Свет без атамных катастроф".